Двойчы звяртаўся да спецыялістаў СТА "АвтоЭкспресс" па пытаннях рамонту аўто (peugeot 207), дзякуючы чаму склалася ўласнае меркаванне наконт іх працы:
Па-першае: кошт/якасць паслуг, у параўнанні з іншымі СТА нашага гораду, відавочна ў выйгрышу (паспрабуйце патэлефанаваць, або з'ездзіць у тройку-другую станцый, розніца ў кошце на паслугі будзе ў межах 5-20 рублёў не ў пользу апошніх. Не бяром у разлік гаражных майстроў і г.д.).
Па-другое: кліентаарыентаванасць. На гэтым пункце мэтазгодна спыніцца больш падрабязна. Менеджэры: прыязныя, кваліфікаваныя, адказныя людзі. Ніводзін крок не робіцца без згоды кліента. Усе моманты ўдакладняюцца асабіста або па тэлефону. Падчас дыягностыкі ўсе выяўленыя недахопы прадэманструюць і растлумачаць далейшы парадак дзеянняў. Паказальным быў момант, калі пры рамонце тармазных цыліндраў, па папярэдняй замове на 2 адзінкі на раніцу, прыехаў раніцай толькі адзін, другі вымушаны былі перанесці на вечар, менеджэры патэлефанавалі, растлумачылі абставіны і прапанавалі застацца пасля змены, каб здаць аўто ў абумоўлены тэрмін!
У-трэціх: прафесійныя работнікі, якія падрабязна ўсе распавядуць і растлумачаць парадак дзеянняў па рамонту аўто.
У-чацвёртых: хуткасць. СТА, сапраўды, заслугоўвае прыстаўку "Экспресс" у сваёй назве. Лік на выкананне работ, літаральна, ідзе на гадзіны!
У-пятых: гарантыя на праведзеныя работы. Кампанія, якая ставіць перад сабой мэты адпавядаць высокім стандартам якасці і ісці насустрач кліенту ў спорных момантах, , заслугоўвае павагі.
Як вынік: танна, якасна, хутка. За адсутнасцю адэкватных альтэрнатыў, планую і надалей звяртацца сюды.
Асабістая падзяка дырэктару СТА - Андрэю, за высокаякасную арганізацыю работ на СТА.